 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
#1 я адчуваю сябе гэроем сьвету сонца тваё падобнае на манету маё – на канцэнтрацыю крывавых кропель пакаштуй майго салёнага сiропу сьлязлiвыя дзяўчыны глытаюць кветкi яны – усяго толькi вантробы вялiзнай клеткi ешце, бессаромнiцы, частуйцеся, iначай не атруцiцеся! дрэвы замяняюць паэтам сяброў ды астатнiя на вiно зьмяняюць кроў вы, ахвяры валтузьнёвай мiтусьнi! вы, стваральнiкi трызьненьняў i фiгнi! хто дажыве да наступнага лета той праглыне сусьветную катлету я не iмкнуся змагацца з лайном i брудам не станецца чараўнiк iмiтатарам цудаў я буду Iудам у наступным жыцьцёвым сьне я радзiму прадам за семнаццаць срэбных манет
#2 ты ня ведаеш беларускай мовы напладзiлася вакол словаловаў па старонках маршыруюць папяровыя шкiлеты мы пра тое, пра сьвятое, вы пра вечнае, ПРА ГЭТА! вы, нахабныя пахавальнiкi й каты, адшукаць бы атруту для вашай гарбаты! задыхнуўшыся ад сонечных ванiтаў iдыёты рыхтавалiся да iспытаў а на нашыя галовы няшчадна плявалiся хмары а пад нашымi ботамi кожнай травiнцы хацелася марыць я ня стану пытацца, дзе твае бадзяюцца ценi, бо сьвятога ад забойцы складана адрознiць па адзеньнi што iснуе знутры? гармiдар пачуцьцяў? твой голас у зарасьцях болю зусiм ня чуцен выключна пафас, разьдзьмуты на хлусьлiвай паперы, дасягае неверагодных памераў, дзе кожны будзе лiчыцца гэроем сьвету тваё сонца падобнае на дзiравую манету
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|