РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дома
Якая радасьць у мяне,
Калі дадому завітаю!
Тут ні адзін не абміне,
Пагутарыць і распытае.
 
I як жыцьцё, і як настрой,
I чым я маю пахваліцца...
– Зайшоў бы на бліны, – парой
Мне кіне цётка-жартаўніца.
 
Суседка ўспомніць, як сама
Маю калыску калыхала,
Як прыгажэйшае імя
Яна мне колісь выбірала.
 
А то заўважыць: паплячэў,
Прыгнуўшыся, заходжу ў хату.
I, быццам так, дадасьць яшчэ,
Што нарасло дзяўчат багата...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.