 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бурты кладуцца, як барханы. Лапатам не даём астыць. Ды што за шум?.. Прыйшлі лісты, Лісты ад родных, ад каханых. I мне ж тут нешта быць павінна... Матулін почырк пазнаю. I піша пра бяду сваю, Пра радасьць і пра ўсе навіны: «Сусед наш справіў навасельле. Ну а ў бары па верасу Грыбоў – хоць закладай касу, I ўжо арэхі палыселі... Вугольле зь печы ўраньні скача, Кот мыцца на вакне пачне, – I верыцца, што ты ка мне Пасьпееш на пірог гарачы». Я сёмы раз, забыўшы стому, Чытаю гэты ліст, нібы Я на Ушаччыне пабыў, Пагутарыў з усімі дома... I зноўку зерне з-пад лапаты Уверх ляціць ва ўсе бакі I падае. (А так шпакі На луг садзяцца там, за хатай...)
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|