 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
А вецер вуліцы расчысьціў. Бухматы, пухкі сьнег пасыпаў, I кулачкі засохлых лісьцяў Сьціскаюць маладыя ліпы. Застылі ясені ў палоне, Ды толькі дворнікі ў адчаі. Сьнег саграбці у дзьве далоні Сьпяшае сьнегаачышчальнік... Мароз здароваецца палка – Зіма ўжо тупае старая. На Сьвіслачы праныры-галкі Трываласьць лёду правяраюць...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|