 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты прыйдзі ка мне вясною, Кветкаю прыйдзі; Заквіці красой са мною, Думку разбудзі... Ты прыйдзі ка мне улетку, Коласам прыйдзі; Песьняй жніўнай на палетку Думку саладзі... Ты прыйдзі ка мне зімою, Сонейкам прыйдзі, Даўнай казкай залатою Думку абудзі... Ты прыйдзі ка мне увосень, Зоркаю прыйдзі; Ў сьвет далёкі з шумам сосен Думку павядзі... Ты прыйдзі і на магілкі, Кветкаю прыйдзі; Белай ручкай клён няхілкі Шчыра пасадзі... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ Ты прыйдзі...
1911
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|