РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зіма

#I
На марозе, на мяцеліцы
Прынёс сівер зіму срогую;
Людцы песьняй не вяселяцца,
Ўхаты крыюцца з трывогаю.
 
Ўсё замёрзла пад пялёнкаю
Сьнегу белага, халоднага;
Страх мець холад над старонкаю
Для убогага, галоднага!
 
Ня плач, бедны, сьлязой горкаю!
Да вясны трэба памучыцца:
Ўзойдзе доля новай зоркаю,
I няшчасным папець лучыцца.
 
Мей надзею ў сэрцы ясную,
Што ня век зіма паношыцца,
I бяз жальб, што шлеш напрасныя,
Сьлёзы высахнуць па крошачцы.

 

#II
Белы стрэхі, бела поле;
Змоўкла птушак сакатаньне.
Гайда, Янка! Вось раздольле!
Кінь калёсы – выладзь сані!
 
Заскакаў мароз па сьценах,
Віхры ў коміне галосяць;
Дроў у хаце ні палена,
Дзеці, жонка есьці просяць...
 
Не пужайся гэткіх хмураў:
Шмат у горад шурак трэба;
Хай жа дрогне лес пануры, –
Папрасі сякерай хлеба!
 
Гайда, жыва! Што ня ўмеру
Там трасесься, як у трасцы?
Насталі сваю сякеру,
Хай у пушчы стук раздасца!..
 
Ты худы, кабылка худа –
Хвойку вывезьлі, аж міла!
Даказалі-такі цуду:
Конь, мужык на сьвеце – сіла!

 
[1908, 1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.