РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На парозе
На парозе ночы затрымаўся дзень,
дзень ціхі, зімовы, спавіты ў ліловы
далікатны сьцень...
I хоць вабіць неба фарбай залатою,
і хоць зьзяюць хмары рожавым агнём, –
цяжка разьвітацца з сонечным сьвятлом,
цяжка спавівацца ночы туманом...
Бо здаецца сонца дарагім бясконца,
бо жыцьцё здаецца проста без цаны,
і жудой халоднай у чужой старонцы
выдаюцца чорнай ночы туманы...
Гэтак перад сьмерцяй сэрца замірае
пры адзінай думцы, што ідзе... туды,
хоць само ірвецца ў край, што сном завецца,
хоць смуціцца, б’ецца,
каб як адляцецца
ад нягод, пакутаў, ад важкой нуды,
адляцець... туды.
 
1928, Хэлмна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.