РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Завея
У нясьмелай, замлелай цішы
ўстаў туманны, няветлы ранак,
ціха вецер гальлё калыша,
недзе плачуць званочкі санак,
нізка, нізка сівыя хмары
над зямлёю ціхой клубяцца...
Ціша...
              раптам – віхор ударыў,
стаў заводзіць, гусьці, сьмяяцца.
А зь віхурай прыйшла завея,
ўсё зьмяшала,
зьмяла,
парвала,
разгайдала гальлё ў алеях,
паблытала...
«Месца, месца,
волі, волі!»
Мкне у месьце,
мкне у полі,
беліць вочы белай беляй
гнеўна-сьпеўная завея,
б’ецца,
ўецца,
скача,
плача,
сыпкім сьнегам сее, вее,
не лякаецца няўдачаў
гнеўна-сьпеўная завея!
 
1933, Хэлмна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.