Ці вымкну я птушкаю з думкай пралётнаю На тое поле, на роўнае тое, Ці ўгледжуся ў хату убога-маркотную, – Смутна мне бачыці гора людское. I жаль мне вас, людзі, што гэтак нявесела Вам на радзімай зямельцы жывецца, Што неба так хмары над вамі разьвесіла, Што з вашых бедаў так кожны сьмяецца. Хоць вас прыгнятае жыцьцё непрыветнае, Парыце косьці бяз часу ў магілах, – Вы празь цемнату ўсю сваю непрасьветную Бачыць свайго паніжэньня ня ў сілах. О, жаль мне праз гэта вас, людзі загнаныя, Цёмныя людзі, гаротныя людзі, Жаль, што вы такія, празь сьвет пагарджаныя, Жаль, што так жыцца йшчэ доўга вам будзе.
1907
|
|