РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З маркотных думак...
Ці вымкну я птушкаю з думкай пралётнаю
На тое поле, на роўнае тое,
Ці ўгледжуся ў хату убога-маркотную, –
Смутна мне бачыці гора людское.
 
I жаль мне вас, людзі, што гэтак нявесела
Вам на радзімай зямельцы жывецца,
Што неба так хмары над вамі разьвесіла,
Што з вашых бедаў так кожны сьмяецца.
 
Хоць вас прыгнятае жыцьцё непрыветнае,
Парыце косьці бяз часу ў магілах, –
Вы празь цемнату ўсю сваю непрасьветную
Бачыць свайго паніжэньня ня ў сілах.
 
О, жаль мне праз гэта вас, людзі загнаныя,
Цёмныя людзі, гаротныя людзі,
Жаль, што вы такія, празь сьвет пагарджаныя,
Жаль, што так жыцца йшчэ доўга вам будзе.
 
1907
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.