РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Восень
Восень выходзіць у поле
ў белым вянку з павучыньня,
восень на ўзьмежку, паволі
зь цяжкай пасажнае скрыні
цягне сувоі туманаў,
тканых на дне балацяных,
голых,
бязьлістых лагчынаў.
Гінуць у шэрасьці далі,
гаснуць у шэрасьці гукі...
Йгрушы на межах расьпялі
цёмна-пальчастыя рукі...
Цяжка над ржавым іржышчам
стогне,
заводзіць і сьвішча
вецер, адданы на мукі.
 
1935, Хэлмна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.