РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Часіны творчасьці
Растуць у лесе вершы ўвечары...
Разьлёгся лес імхамі, плесьняю.
Іду сьцяжынкай непрыкмечанай
і цешу сэрца новай песьняю.
Нялёгка йсьці праз нэтры слоўныя,
якія йлгуць, тварыць нязнанае
і рытмы узьдзіраць дзірванныя,
шукаць мэтафары разьменнае
у думках – жоўтых пыльных хронікаў
і ў словы выліваць штодзённыя
глухія гутаркі сасоньнікаў...
А ўсё ж люблю тварыць я ўвечары!
Цямнее лес сьцяною точанай...
Іду сьцяжынкай непрыкмечанай
па ймхох, расой вячорнай змочаных.
Туман кладзецца між хваінамі,
трасуць асіны пазалотаю,
і цягне вільгацяй лагчыннаю,
вадой стаячай і чаротамі...
Ўнізе, смалой наліты чорнаю,
ляжыць ставок, затканы плесьняю.
Іду, ў ваду гляджу узорную
і цешу сэрца
                            новай песьняю!
 
1935, Равіч.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.