РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прызабытае
Ад палёў паўзе холад восені.
Над рудым жніўём, над пракосамі
ймгла зьвіваецца.
Ў сон зямлі сырой, цяжкі, змораны,
сыпле дробны дождж зярнё спорнае,
увіхаецца...
Час праз пальцы йдзе ніткай шэраю,
ніткай шэраю яго й мераю,
йрву ды блытаю.
А здалёк, з павучыньня няпамяці,
устае, каб ізноў мяне раніць, –
прызабытае...
 
1936, Равіч.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.