Шэры дзень пазірае ў вакно шэры дзень, як той пух на вярбіне. Пуста, сіне й туманна ў палёх навакол. Ручаінамі звоняць равы пад лазою, налітаю сокам. Гэт, высока ў даль сівую плывуць журавы. I хоць сьнег яшчэ ў лесе ляжыць, хоць з-за хмар льецца жаўранка песьня, ўжо прадвесьне, і так хочацца цешыцца й жыць!
1936
|
|