РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ноч
Ад зораў – аж бела.
З паднебнай ральлі
ноч пільна, ноч сьмела
глядзіць у палі.
Лілова й зялёна
дыміць сенажаць,
дзе мокрым пласконьнем
туманы ляжаць.
Разбуджаны месяц
павіс на гальлі,
і пальцы, ўсе дзесяць,
камлі абнялі
так моцна, так шчыльна,
што сьцішаны ўздых
скаціўся у шыльнік
з хваін маладых,
парваў, расьцярушыў
бель месячных кос
і, ўзноў непарушны,
прыльгнуў да палос...
Боль, горычы, наўды
зьляцелі дзесь проч.
Ілгуць усе праўды, –
адна праўда – ноч!
 
1936, Равіч.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.