РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьмерць
Паводле навэлаў Яраслава Пархуты
...Калі ж разьвіднеецца ледзь
і неба месячнае згіне –
там птушка белая, як сьмерць,
свой цень на жытку маю кіне,
там птушка белая як сьнег,
цень яе, як сьнег, халодны,
сьпеў яе, як крык галодны,
плач яе, як д’яблаў сьмех,
кліча, кліча мяне ў вырай,
я ўжо чую ў вышыні
ня д’яблаў сьмех, а голас ліры...
і слабнуць, слабнуць карані,
і праразаюць плечы крылы,
ні болю, ні пакут,
ні страху,
я толькі папрашу жывых:
на сьмерць ня трэба апранахаў –
яны сіло для крыл маіх.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.