|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты ў дзіўным харастве стаяла перад намі. Так велічны‚ так горды быў твой гнеў! Ад роспачы‚ тугі сьціскала кулакамі... У вачох агонь маланкава зіхцеў. І раптам‚ угару з мальбою ўзьняўшы рукі‚ Ты абвяла бязьмежны далягляд. Там... дзесьці у тайзе‚ зьняможаныя ў муках‚ Гібеюць бацька‚ маці‚ родны брат. І позірк той‚ як сымбаль перад сьветам‚ Нас заклікаў да новых перамог; І на сьцягах уваскрасалі запаветны Сьвятыя словы: Бацькаўшчына й Бог.
Рыд - Аўстрыя, 26 студзеня 1949 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|