|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Яна вянок сплятала з палыну, З багоўкамі – бы кроплямі крыві. А ён хацеў прабіцца скрозь сьцяну, У скарбаў залаты папасьці вір. Яна глядзела на яго здалёк, На высілкі, зь якімі мур ламаў. І павута ўпляталася ў вянок, І быльнягом гасьцінец зарастаў. Калі ж здаліся змрочныя муры, І з куфра зьбіў гэрой цяжкі замок, Пагасла сонца ў залатым віры. На дне ляжаў палынавы вянок.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|