РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Джэці
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як Ван Гог зрабіўся дзедам
Верш у дзьвюх частках

#Частка 1
У Ван Гога дзяцей не было.
А кватэра была. І карціны.
Закахаўся неяк Ван Гог
У таемную надта дзяўчыну.
Ёй пад вокны прынёс Ван Гог
Не гітару, ня скарб, не пірог,
А ў тысячы шэрых заплечнікаў
Мільён рудатварых сланечнікаў.
 
А дзяўчына глядзела ў акно
І крычала: “Ратуйце, людзі!”
У Ван Гога дзяцей не было
І ніколі ня будзе.
І ўнукаў таксама ня будзе.

 

#Частка 2
У Ван Гога дзяцей не было.
Але засталіся карціны.
Нехта сказаў: прыгожыя.
А нехта дадаў: каштоўныя.
І вісяць яны ўсе ў музэі
І каштуюць вялікія грошы.
 
У тысячы шэрых заплечнікаў
Мільён рудатварых сланечнікаў
Зьнеслі з музэя злодзеі,
Нарабілі пад іх падробак.
Карціны – дзеці Ван Гога,
А падробкі – дзеці дзяцей,
А калі карацей – унукі.
 
Не было ў Ван Гога сыноў.
І дачок не было. І вуха.
Але дзедам Ван Гог зрабіўся.
Безь дзяцей. Намаганьнем духу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.