 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Родны Край! Матуля дарагая! Пачарнелы ад пажараў сад! Разьвітаўся з вамі я ля гаю‚ Не сказаў‚ на колькі пакідаю‚ Ці вярнуся к Колядам назад. Не сказаў‚ зь якім глыбокім болем Ехаў я ў чужую старану... І цягнуўся дзень за днём паволі У адзіноце суму‚ як ніколі‚ Без спагады‚ радасьці‚ бяз сну. Толькі ў мроях бачыў родны далі: Ткуць дзяўчаты ў Слуцку паясы; На рабінах чырваньню каралі Над зямлёй пакутай пазьвісалі‚ Пазіраюць ў сінія лясы. Край мой родны! Ведай: я вярнуся‚ Бо адзіны толькі маю шлях. Зь ім Цябе ніколі не зракуся‚ Зь ім іду да вольнай Беларусі Пад Пагоні пераможны сьцяг.
Кіргхайм - Аўстрыя, 6 сьнежня 1944 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|