РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Джэці
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зорачка
Прывітаньне, зорачка,
Што падае зь неба чарнавокага,
У якога дзьве зрэнкі,
І абедзьве гасяць адразу ўсе колеры
І запальваюць сьвятло або цемру.
Прывітаньне! Мінуў сьветлавы год
З таго часу, як мы разьвіталіся,
Паміж намі колькі парсэкаў?
Прывітаньне! Шалёны сабачка
Падвалоквае ножкі, мішка палярны
мые рыбак у студні.
Прывітаньне! З таго часу,
як мы разьвіталіся,
Колькі зорных кароў
Падаілі сябе на шляху салёным?
Прывітаньне! Колькі часу
Я ня бачыла зораў?
З пазаўчора, напэўна.
Прывітаньне, зоранька, прывітаньне!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.