 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я - сын таго Краю‚ дзе гаі‚ лясы‚ Дзе рэчкі тасёмкаю ўюцца‚ Дзе пекныя кветкі‚ дзе ткуць паясы‚ Дзе сонца і хмаркі сьмяюцца. Я - сын таго Краю‚ дзе нівы‚ сады‚ Дзе ў зелені топяцца хаты‚ Дзе жніўныя песьні з грудзей маладых Зьвіняць дыямэнтамі шатаў. Я - сын таго Краю‚ дзе сінь васількоў Гуляе з русалкамі ў жыце‚ Дзе льлецца бадзёрасьць з дрыгвіцкіх вянкоў‚ Дзе краскамі поле іскрыцца. Я - сын таго Краю‚ дзхе зброю народ Трымае у моцнай далоні‚ Дзе высака ўзьвіўся із нетраў‚ балот Сьцяг Бел-Чырвон-Белы Пагоні.
27 чэрвеня 1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|