РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Джэці
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гімн мэдыцыне
Блізка, блізка час перамогі!
Мэдыцына ўратуе ўсіх.
Пабяжыць упрыскок бязногі,
І разумным зробіцца псых.
 
І ніхто не памрэ ўжо болей
Са шматлікіх прыгожых нас.
У каханьні, скоках, футболе
Будзем бавіць шчасьлівы час.
 
Паляцім на Марс і Вэнэру,
Як ня стане дзе жыць на Зямлі,
Зьнішчым там і грып, і халеру
(Што, дарма б мы туды прыйшлі?)
 
Абжывем далёкія зоры,
Разьліемся ня горш за моры.
Будзем жыць на Кентаўры, у Рыбах,
На мільёнах розных плянэт,
Аж пакуль не адбудзецца выбух –
ВЯЛІКІ ДЭМАГРАФІЧНЫ ВЫБУХ! –
І ў выніку гэтага выбуху
Не народзіцца новы сусьвет.
А ў гэтым новым сусьвеце
Ў нас народзяцца новыя дзеці,
Толькі гэта ня страшна, бо ў ім
Месца хопіць дакладна ўсім.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.