РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда сьцен
350
Што ж будзе, як дрогне, як рухне яна?
Каго пад сабой пахавае?
#Максім Багдановіч

 
Можа заўтра, а можа праз год
Трэснуць сьцены між нас, нібы лёд,
І сьвятло, як вясною вада,
Нас абмые і зьнікне жуда
З нашых душ, нібы з дрэў груганы
Па-над полем, дзе болей вайны
Нам ніколі ўжо не распаліць,
Бо над полем наш дым праляціць…
А пакуль што між намі сьцяна
І далёка, як неба, вясна,
Дзе вада, як вясною сьвятло,
Змые ўсё, што між намі было.
Прыйдзеш ты, і табе раскажу,
Што я жыў, як трава без дажджу,
Як сьцяга, што вядзе на клады,
Як у траўні бяз кветак сады…
Ды ня заўтра і нат не праз год
Трэснуць сьцены між нас, нібы лёд…
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.