РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нам у грахах, нібы ў сьнягах, губляцца,
І падаць, нібы цень, і падымацца,
Нібы трава з дарожнага балота.
І пройдзе ўсё, і гэтае стагодзьдзе
Таксама, як агонь па травах, пройдзе –
І паплыве далей бяз нас самота.
 
І не паўторыцца нічога ў сьвеце,
І попел наш разьвее ў полі вецер,
А шлях агню зноў зарасьце травою.
Таму чаго мы сёньня як чужыя?..
А за вакном ваўком завея вые
І сьнег, як Вій, лятае над зямлёю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.