 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Плача за сьцяною чараўніца-скрыпка‚ Навевае смутак новых шэрых дзён. Ў калідоры ціха хтось дзьвярыма рыпнуў; За вакном ліствою шапаціцца клён. Я стаю задумны аб нязбытных мроях‚ Не кранае сэрца завадзкі гудок; Думкі-летуценьні мімавольным роем З славай Чарадзея прыплылі здалёк.
1950 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|