РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сустрэча
На станцыі
сьвісткі, хаос, перапалох.
Снуе натоўп, патраціўшы галовы.
Над клумкамі пярэстымі
удзьвёх
стаяць дзяўчаты з «Остам» на грудзёх,
і сьвет здаецца ім страшным і новым.
Яны
нядаўна з Случчыны...
Яшчэ
нат не даелі чорнага акрайца,
што маці ім паклала ў торбу, бо пячэ
ён штось у горле сяньня... Шмат начэй
ня спалі...
А куды цяпер? «Парайце!»
Паказваеш ім, дзе, куды й нашто.
Пайшлі...
Забарбанілі колы нудны марш па рэйках.
Іду і я...
I пахнуць мне палі
і сасьнікі мае айчыны, як калісь,
і сум пякучы паліць вейкі...
Ну, а яны, дзяўчаты, пэўна, сьпяць
ужо ў куточку дзе і сьняць,
што сьвежым
асеньнім ранкам на сяле рыпяць
вароты,
што курыць імглой лісьцё куп’я
і што вакол –
спакой бязьмежны...
 
1944, Бэрлін.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.