Паляці, мая мысьль, Лётам сокала I прагледзь гэты сьвет Кругом-вокала. Лётам сьветлай зары Па-над стрэхамі – Сып надзеяй жывой I пацехамі. Пей аб волі людзям Думкі цудныя, Уміляй іх жыцьця Сьцежкі трудныя. Залатыя сны ім Няхай рояцца; Няхай жаль на душы Супакоіцца. Гоняць хай ад сябе Цьмы нядольныя, І рука у руку Пойдуць вольныя. Так, ляці, эй, ляці, Мысьль свабодная! А ты міла спаткай, Зямля родная.
[1906–1912]
|
|