 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Спусьціла ноч на землю чорны полаг. Танок сьняжынкі за вакном снуюць. А мне?.. Душу стрывожыў шэры морак‚ Крывавіць сэрца... Не магу заснуць... Заплюшчу вочы. Скрозь павек я бачу Цябе‚ сынок. Крычыш: Та-та!.. Пільнуй!.. І часта дышаш подыхам гарачым‚ Раскідаў ручкі‚ коўдрачку сапхнуў. Гарыць твой лобік‚ тварык палыхае‚ Шавеляць вусны: - Божа! Я адзін... А колькі суму з вочак пазірае! Мой любы‚ родны‚ дарагі мой сын. Вось ручку кволую узьняў ты на хвіліну‚ Пытаеш позіркам: - Дзе тата?.. Дзе?.. Мой родны тата! Ты сынка ня кінеш! Дасі ратунак хвораму ў бядзе! Ня плач‚ сынок! Адкінь трывогу‚ роспач! Мінае ноч‚ а з ранкам дзень бяжыць. Жыцьцё крыніцаю наўкол цябе палошча. Ты не памрэш! Сынок! Ты будзеш жыць!
Кліўленд - ЗША, 1 лютага 1960 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|