РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Знаю
Шэры дым – дробны дождж – над вадою курыць.
Кроплі сыплюцца густа на рукі, на твар.
Як іх прагна пілі б і лісты і трава!
Ды навокал адно,
                                      і ўнізе, і ўгары
хваляў шэрых дрыгва,
хваль сівых гушчары,
і на сэрцы дрыгва...
                                            Як параіць сабе,
каб яшчэ раз паверыць чужыне... і жыць?
Парваліся із роднай зямлёю гужы,
ды сумую па ёй я ня менш, не слабей,
хоць бяжыць безь сьцяжын
да другой карабель.
Дробны дождж над вадой тчэ сівыя радкі,
кроплі таюць на вейках салонай расой,
але знаю ўжо я,
                                  што смалою сасон –
захачу – і запахне мне вецер марскі,
што мы скрозь панясём
сон аб родным краі!
 
1950–1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.