РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гары, заход!
Няма нічога, што цьвіло й жыло б аднойчы.
Няма такога, што гарэла б толькі тут.
Каханьне ці вясна, зь якімі сяньня скончым, –
ізноў, калі ня ў нас, –
                                              у іншых зацьвітуць.
Усё, што мелі мы,
                                      пасьпеюць зноў загудзіць
нашчадкі, дні жыцьця жнучы заместа нас.
Нічога новага няма і ўжо ж ня будзе,
хай сьвет перашукаць ад берага да дна.
Але ці ж варта ў сьцень затым сысьці з дарогі,
што столькі ўжо дзядоў таптала цёплы пыл?
Было ўсё так ці не – ня ведаю нічога,
чужою праўдай мне вачэй не засьляпіць.
Гары ж, гары заход,
                                          як мо гарэў спрадвеку.
Я хараство тваё вітаю ўпершыню
і ў чорны змрок раней не узьніму павекаў,
пакуль сама ўсе сны, ўвесь чар не перасьню!
 
1949–1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.