Гадзіньнік тахкае... Мо сэрца нашай хаты заклятае у ім? І хаты, і мае? Няёмка дыхаць зь ім ня ў тахт, ніякавата суцішыцца, маўчаць, калі нясьцішны ён. Ды мне ня хочацца сьпяшацца жыць сягоньня. Да шыбаў туліць твар згалелы лістапад, і тчэцца верш, такі ж, як сьцені чорных клёнаў на запацелым шкле... Што поўнач – неўздагад. Гадзіньнік тахкае... Мо хто душу сусьвету ўсяго закляў у ім? Няхай, мая – жыве. Пакуль павесіць ноч на чорным небе ветах, я кужалем сівым няўзнак датку мой верш.
1950–1952
|
|