 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Валі
|
На дзень 22-х угодкаў
|
У чорныя хмары Краіна спавіта; Віхар узьняўся‚ маланка зіхціць‚ Гром загрымеў‚ пракаціўся сярдзіта‚ Грозным агнём палахціць. Дочка Краіны! Цябе ўзгадавалі Жытні палетак‚ гаі‚ сенажаць; Жаўранкі песьні аб долі сьпявалі‚ Волю вучылі кахаць. Зграя бандытаў ўвесь Край агарнула; Вецер рваў лісьце‚ стагналі дубы; Сьмела ты ў вочы нядолі зірнула‚ Вышла на шлях барацьбы. Ў ногі ўсысаліся дзіды бяз конца‚ Вопратку рвалі‚ калолі ў твар; Разам з другімі Ты роднай Старонцы Несла дары на аўтар. Глянь! Ўжо над намі лунае Свабода‚ Славай вякоў шапаціць родны гай; Дочка Краіны! Для славы Народу Гімн Перамогі сьпявай! Краска Твая паміж нас не загіне; Радасьцю сьвеціць заўжды маладосьць. Хай-жа сягоньня у гэтай хвіліне Кожны вяселіцца госьць!
Кіргхайм - Аўстрыя, 25 кастрычніка 1945 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|