Асёл, убачыўшы ў вадзе Ў крынічнай свой асьліны цень, Зьдзівіўся, стаў, далей ня йдзе, Глядзіць ды думае, як пень. Які тут чорт намаляваў Мяне інакшым, як я ёсьць? Такія вушы падаваў, Так пакрывіў на сьпіне косьць! I, каб сябе не аглядаць Ды разагнаць сваю нуду, Ён капытом давай мяшаць З гразёю чыстую ваду.
1914
|
|