Разгалініўся дзень балачынамі, у душы ж – як вішнёвы сад. Вось, здаецца, за рогам адчыніцца мне і тут веснавы далягляд, мітусь белую ўзьніме над ходзішчам, як на ўзьлесьсі чарэмхаў сьцяг, з гудам звонкім пачнём валаводзіцца зь імі – пчолы, і сонца, і я. I хоць воўчай тугой завыўнаю галасіць не сьціхаюць дні, – залатымі вясьнянымі ліўнямі ў сэрцы радасьць зьвініць, зьвініць... Лёгка, соладка дыхаць вогкаю цеплынёю красавіка, мескім пылам, шпаковым цоканьнем, запыняцца, глядзець, чакаць нейкіх словаў, якіх не вымавіў шчэ ніколі ніхто нідзе, хоць шукаюць паэты стымулаў да паэм у вагні й вадзе!
1944–1954
|
|