РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жаўцее ліст
З гарачынёю, нічым нязьменнаю,
бачу ўзноўку –
жаўцее ліст,
і з падковы нябёснай
жменяю
зораў сыплюцца вухналі.
Я спрабую рукой разжаленай
запыніць яе, восень:
                                              «Не!»
Ды жаўцей адно пеніць вяршаліны
ветру восеньскага кіпень.
У вузлы павязаўшы цягліцы,
з пальцаў рук настаўляю тын, –
ды й праз шчыліны ніткай цягнецца
павучынаю
сум густы.
Б’ю у жоўтыя грудзі пясьцяю,
аж дзіўлюся сабе сама, –
ды адно серабрана засьціцца
сьвет –
                асеньні ўстае туман.
I рука
лістам жоўтым
падае...
Кіслай рошчынай пахне трава...
Восень, тайка мая непарадная,
што ж,
давайма узноў сябраваць!
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.