РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Радасьць
Як прагна смокчуць сонца
берагі,
дзе ў пене гінуць весьнія
                                                      прыплывы.
Вітаюць радасна бурлівы іх загін
сівыя кагаркі
                            ды траваў грывы.
Казыча пяты босыя пясок.
Ён белы, быццам сьнег,
і гэтаксама йскрыцца,
у хвалях
зрэбнае палошчучы крысо
ўзьбярэжжаў:
раз – сумысьля,
раз няўпрыцям.
Ці ўцеху
                  і сваю
на вецер мне аддаць?
Гурт ветразяў
імкне
            кудысь за далягляды...
Вясна,
вятры,
і я,
й зялёная вада –
ўсё сёньня ў слове акрыялым
«радасьць»!
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.