 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Збалелыя грудзі Занылі ад болю‚ Слязьмі затуманіла вочы; Варожыя людзі‚ Зьнішчаючы волю‚ Пануюць над Краем‚ як хочуць. Над ціхаю кручай Пад ліпай шырокай‚ Дзе зь мілай сядзеў аж да раньня‚ Праз сьлёзы гаручы У болі глыбокім Угрунь адцьвітае каханьне. Гляджу я ў вакенца З падвала сырога; Пяюць салаўі на прадвесьні‚ А ў душу ліецца Каханьне... трывога... Як любы вы‚ родныя песьні! І лёгкія мары Лунаюць да зораў Пад сіні блакіт Беларусі. Ніякія кары‚ Ніякая гора Зрачыся Радзімы ня змусіць.
Слуцкі астрог, 1921
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|