Я трапіў у сіло журбы, я сам у гэтым вінаваты, я быў – здаецца, ўчора – быў на радасьць і сяброў багаты. Заўчасна разарваць сіло я мог бы, ды баюся болю – яно да жылаў прырасло, як роздум мой прырос да столі, пусты і быццам бы ня мой, як знак сьціхотнага вар’яцтва, і брыдкі па начох, як лой ці кроў на езуіцкіх пальцах. Адкуль, адкуль прыйшло яно? Калі з граху, дык грэх мой – шчасьце. Я сам, я сам прыдбаў яго – гайворана віновай масьці.
|
|