 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Злачынцы брыдуць на споведзь, як коней, вядуць грахі, між імі нямая повязь – ня вырваць аброць з рукі... А з вуснаў ня вырваць слова. – Ну што ж вы, прыйшлі маўчаць? Здыміце хоць шапкі з галоваў, Ня бачыце – сьвечкі гараць! То вашых ахвяраў душы... Замрыце! Бо нават рух сьвятло іх навек патушыць, і ў цемрыве зьнікне дух. Маўчыце! Запозна кленчыць. ...Сьвяты – для сьвятых абраз... Ідзіце! Ахвяры енчаць – балюча ім бачыць вас.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|