Вяльможны лес. Дубы-машэкі прыспалі рэха даўніх дзён, а ў нэтрах Велесавы рэкі зьбіраюць ручаёвы звон. Стыхія сьпіць, і толькі зрэдку дзевяцісотгадовы зубр, яцьвяжскае загубы сьведка, рыкае ў дзевяць срэбных труб. Жалобны рэквіем зубрыны на мой народ наводзіць сум... I каб ня ўмерці – ручаіны жабруюць па лясох расу, бы я сьцяжынаю жабрачай, а думы – пра адвечны шлях – там крыўская Пагоня скача, і німб над ёй, як зорны шлях.
|
|