Маё жыцьцё – гняздо з калючых руж. Не Беларусь, маё жыцьцё – Радзіма. О Божа-мазахіст – і я, бы вуж, дзяру зь сябрамі скуру каля Рыма. Ты ведаеш па імені усіх, Ты ж сам прызнаў: было спачатку слова, і мне м а ё ты вымавіў услых і не габрэйскай, а тутэйшай мовай. I ружу ружай ты назваў і даў, я да крыві скалоў дзіцячы рукі, ня Ты, я сам крыві сваёй жадаў – Твой вучань – вымаўляў з табою гукі радзіннай кветкі, цёплай, быццам кроў Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. О Божа – мазахіст уласных слоў, глядзі мне ў вочы – там любоў і скруха.
|
|