Ахвярую Юрыю Кузьняцову У расейцаў шаблі касыя, у расейцаў вочы Батыя, конскія хвасты за плячыма, потная кабыла – Айчына. Не патрап пад шаблі касыя, не павер у вочы Батыя, не сядлай жарэбай кабылы – прывядзе да цёмнай магілы. А ў мяне ж свая ёсьць магіла, а мяне ж яна палюбіла, палюбіла сынам і мужам, як жану, я біў яе гужам, а я біў-пытаўся: ці мала да мяне з чужынцамі спала? «Спала з маскалём, спала зь ляхам, ды была пасьцельлю мне плаха, спала з тваім бацькам – ліцьвінам, а цяпер з табой – маім сынам, паглядзіся ў рэчкі лясныя, хіба ж маеш вочы Батыя, хіба ж конскі хвост за плячыма, паглядзі – з кім спала Айчына, а ў расейцаў шаблі касыя, а ў расейцаў вочы Батыя, конскія хвасты за плячыма, потная кабыла – Айчына. Не патрап пад шаблі касыя, не павер у вочы Батыя, не сядлай жарэбай кабылы – прывязе да цёмнай магілы, а ў цябе ж свая ёсьць магіла, а цябе ж яна палюбіла, палюбіла сынам і мужам, як жану, ты біў яе гужам, а ты біў-пытаўся: ці мала да цябе з чужынцамі спала. Спала з маскалём, спала зь ляхам, ды была пасьцельлю мне плаха, спала з тваім бацькам – ліцьвінам, а цяпер з табой – з маім сынам, паглядзі у рэчкі лясныя, – хіба ж маеш вочы Батыя, хіба ж конскі хвост за плячыма, паглядзі – з кім спала Айчына».
|
|