 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гудзе над Случчу навальніца‚ Дрыжыць‚ калышацца зямля‚ Ў Вагні пажараў Край дыміцца‚ Край мірнай працы‚ Край сялян. Ўгары крумкач драпежыць чорны‚ Цікуе штось скрозь едкі дым‚ Але на варце непакорны Стаў бацька з сынам маладым. Насупілася пушча строга‚ Шапоча гальлё галін‚ Шуміць узрушанай трывогай‚ Заве паўстаць на збройны чын. І паўстаюць з сутоняў цьмяных Сыны лясоў‚ багны‚ балот; За Край свой родны‚ патаптаны‚ Няма нідзе ім перашкод. Ды барацьба была няроўна. Загінуў дзед‚ і бацька‚ й сын. Зноў Край у цемрадзі астрожнай... Ды зорыць Слуцкі слаўны чын. Міналі дні. Краіна ў ранах‚ Народ урынуты ў спалох‚ Але чын Случчыны ахвярнай Праменіць шлях да перамог.
Кліўленд - ЗША, 1958
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|