РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Т. С. Жывапісцавай

 
Арліныя крыльлі
Душа твая мае,
К красе яна й сіле
Свой сьцяг уздымае.
 
Зямля ёй зацесна,
Ёй трэба прастору,
Тэй высі нябеснай,
Дзе царствуюць зоры.
 
Лунай жа, саколе,
У гэтых міражах,
Пакуль цябе доля
К зямлі не прывяжа.
 
Пакуль не растопча
Жыцьцё крыўдай грудзі,
А сэрца дзявоча
Ня высушаць людзі.
 
1915
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.