РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мой дзед
спаць укладваў сваю галаву сівую
на Біблію,
бабуля – на сноп жытнёвы,
бацька – на ложа вінтоўкі,
а маці маю я ніколі не бачыў, каб спала, –
па пёрку, па два
ўсё зьбірае мне пух на падушку.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.