РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сон
Прымроіла мяне маці,
Прачнулася без пары,
Сьвятло запаліла ў хаце,
Прайшла па пустым двары,
 
А потым прымроіў бацька,
Прачнуўся, дастаў з гары
Драўляныя мае цацкі,
Лато, лемантар стары.
 
I я недзе ў тлумным Менску,
Аблудны ваш сын, ня спаў,
Над сьненьнем сваім стаяў,
Нібы над пустой калыскай,
А ў сэрцы, як нож, – жарства,
А ў зрэнках – бацькоў вярста.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.