Прымроіла мяне маці, Прачнулася без пары, Сьвятло запаліла ў хаце, Прайшла па пустым двары, А потым прымроіў бацька, Прачнуўся, дастаў з гары Драўляныя мае цацкі, Лато, лемантар стары. I я недзе ў тлумным Менску, Аблудны ваш сын, ня спаў, Над сьненьнем сваім стаяў, Нібы над пустой калыскай, А ў сэрцы, як нож, – жарства, А ў зрэнках – бацькоў вярста.
|
|