РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Аеравыя крылы,
Крынічная бруя
Пульсуе, быццам жыла
Забітага каня.
 
А ў небе нейкі вырай,
Угледзеўшы ваду,
Ажыў – і вецер крылы,
Як ветразі, надзьмуў.
 
Спытаюся у птушак,
Як сядуць на аер:
Ці маюць яны душы,
Бы чалавек ці зьвер?
 
Няўжо ім не ўсё роўна:
Крынічны гэта край,
Пустэльны альбо горны,
Пякельны альбо рай...
 
Аеравыя крылы,
Крынічная бруя...
Птушыная айчына,
Належу ёй і я.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.