РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Словы
Неба сыпала словы,
І пакуль да людзей
Гэты дождж адмысловы
Далятаў – ён радзеў,
 
Заставаліся тыя,
Зь якіх моцы ўзялі
Дзеці бацюхны Кія,
Дзеці Крыўі-зямлі.
 
Тыя словы, як зьнічы,
Як уздыхі сурмы,
Боскім голасам клічуць
Самых верных з гурмы,
 
Тыя словы, як вочы,
Скажуць больш, чым паэт.
Той, хто чуў іх, ня збочыць,
Не ўцячэ ў іншасьвет
 
Ад лясоў верасовых,
Ад часовых нягод,
Ад бацькоўскай высновы:
Верай моцны народ!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.